Дзеянні пры афармленні ДТЗ без удзелу ДАІ

Вы можаце аформіць паведамленне аб ДТЗ (Еўрапратакол), калі:

  • дарожна-транспартнае здарэнне адбылося з удзелам двух транспартных сродкаў, і шкода нанесена толькі транспартнаму сродку ўдзельнікаў ДТЗ;
  • абставіны ДТЗ, характар і пералік бачных пашкоджанняў транспартных сродкаў не выклікаюць рознагалоссяў ва ўдзельнікаў дарожна-транспартнага здарэння;
  • асобы, якія кіравалі транспартнымі сродкамі, не прад'яўляюць прэтэнзій да стану адзін аднаго (не знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення альбо ў стане, выкліканым спажываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, у выніку дарожна-транспартнага здарэння не нанесена шкода жыццю або здароўю) і маюць права на кіраванне (дзеючае пасведчанне кіроўцы альбо часовы дазвол на права кіраванне) транспартным сродкам адпаведнай катэгорыі;
  • у дачыненні да транспартных сродкаў маюцца дзеючыя дагаворы абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў (перыяд дзеяння дагавора ўключае дату ДТЗ, выплачаны чарговы ўзнос);
  • шкода, прычыненая транспартнаму сродку кожнага з удзельнікаў ДТЗ, ацэньваецца імі ў памеры да 800 еўра па ўстаноўленым Нацыянальным банкам афіцыйным курсе беларускага рубля ў адносінах да Еўра.

Пацярпелы павінен звярнуцца альбо ў страхавую кампанію вінаватага, альбо ў тую, дзе быў аформлены яго дагавор страхавання і пісьмова заявіць аб ДТЗ. Копія паведамлення аб ДТЗ-для вінаватага ДТЗ, Арыгінал паведамлення - для пацярпелага.

У выпадку афармлення ДТЗ з удзелам супрацоўнікаў ДАІ: падрабязная інфармацыя аб вашых дзеяннях прадстаўлена ў раздзеле "Страхавы выпадак"("Вы патрапілі ў аварыю").

Вы таксама можаце звярнуцца ў кругласутачны колл-цэнтр па кароткім нумары 140 для кансультавання грамадзян па пытаннях, звязаных з афармленнем ДТЗ без выкліку ДАІ (колл-цэнтр 140), а таксама для праверкі наяўнасці дзеючага дагавора абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў.

Аператарамі кол-цэнтра прадастаўляюцца кансультацыі аб парадку і ўмовах афармлення ДТЗ на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь без выкліку супрацоўнікаў ДАІ, уключаючы праверку наяўнасці дзеючых дагавораў абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў у базе даных Беларускага бюро, а таксама аб парадку запаўнення бланка паведамлення аб ДТЗ.

Вы таксама можаце самастаяльна праверыць наяўнасць дзеючага дагавора абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў тут. Для гэтага вам неабходна ведаць толькі рэгістрацыйны знак транспартнага сродку.