Страхаванне маламерных суднаў

АБ’ЕКТАМ СТРАХАВАННЯ:

  • з’яўляюцца маёмасныя інтарэсы Страхавальніка (Выгаданабытчыка), звязаныя са стратай (гібеллю) або пашкоджаннем маламернага судна, якое знаходзіцца ў валоданні, карыстанні, распараджэнні Страхавальніка (Выгаданабытчыка).

ДА СТРАХАВЫХ ВЫПАДКАЎ АДНОСЯЦЦА:

1) пашкоджанне або страта (гібель фактычная або канструктыўная) судна, якія мелі месца на тэрыторыі дзеяння дагавора страхавання ў выніку наступных падзей:

  • пажару або выбуху, які адбыўся як на борце застрахаванага судна, так і па-за ім, уключаючы шкоду прычыненую тушэннем пажару;
  • моцнага ветру (больш як 25 м/с), удару маланкі, землетрасення, паводкі, града, смерчу, буры або шторму;
  • перакульвання, пасадкі на мель, сутыкнення з іншымі суднамі, плывучымі і нерухомымі аб’ектамі, паветранымі суднамі або іншымі аналагічнымі аб’ектамі;
  • аварыйных выпадкаў пры аперацыях па пагрузцы або выгрузцы запасаў, рыштунку, абсталявання, паліва і забеспячэння;
  • аварыйных выпадкаў пры аперацыях па пад’ёму і спуску застрахаванага судна на ваду, перагрузцы або паўторнай ўстаноўцы ў працэсе захоўвання;
  • супрацьпраўных дзеянняў трэціх асоб, за выключэннем крадзяжу, якія прывялі да пашкоджання застрахаванага судна (хуліганства, вандалізм і да т.п.);
  • крадзяжу застрахаванага судна, яго рухавікоў і (або) абсталявання, механізмаў;
  • дарожна-транспартнага здарэння (ДТЗ) або здарэнняў пры пагрузцы / выгрузцы, звязаных з транспарціроўкай застрахаванага судна.

Дагавор страхавання дзейнічае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Страхоўшчык мае права заключаць дагаворы страхавання з дзеяннем на тэрыторыі іншых дзяржаў пры наяўнасці дагаворных пагадненняў аб аказанні паслуг у афармленні дакументацыі па шкодзе, якая ўзнікла на тэрыторыі гэтых дзяржаў у выніку страхавых выпадкаў, а таксама іх урэгуляванні.

Страхавы тарыф – ад 1 % ад страхавой сумы.

Нашы паслугі: