Страхаванне партатыўных устройстваў

АБ’ЕКТАМ СТРАХАВАННЯ:

  • з’яўляюцца маёмасныя інтарэсы, якія не супярэчаць заканадаўству, звязаныя са стратай маёмасці, якая знаходзіцца ў валоданні, карыстанні, распараджэнні страхавальніка або іншага названага ў дагаворы выгаданабытчыка.
НА СТРАХАВАННЕ ПРЫМАЮЦЦА НАСТУПНЫЯ ЭЛЕКТОННЫЯ ПЕРАНОСНЫЯ ПАРТАТЫЎНЫЯ ЎСТРОЙСТВЫ (ДАЛЕЙ – ПАРТАТЫЎНЫЯ ЎСТРОЙСТВЫ):

1) лічбавая фота-, відэа- і аўдыяапаратура: лічбавыя (у т.л. люстраныя) фотакамеры і фотаапараты, лічбавыя відэакамеры, лічбавыя дыктафоны, партатыўныя DVD-, CD-, МР3-плэеры (прайгравальнікі) і іншая партатыўная апаратура, якая выкарыстоўвае лічбавы фармат для прыёму, захоўвання, апрацоўкі і перадачы інфармацыі;

2) партатыўныя камп’ютары:

  • кішэнныя персанальныя камп’ютары (КПК або PDA): электронныя запісныя кніжкі, палмтопы, GPS-навігатары, камп’ютары-бумажнікі, камунікатары і іншыя персанальныя лічбавыя памочнікі;
  • ноўтбукі, у т.л. нэтбукі;

3) мабільныя тэлефоны:

  • апараты сотавай сувязі, партатыўныя тэлефоны стандартаў GSM або CDMA, смартфоны;
  • радыётэлефоны стандарту DECT.

Па дагавору страхавання могуць быць таксама застрахаваны дадатковыя аксесуары і прылады (гарнітура) да партатыўнага ўстройства, якія ўваходзяць у яго камплект і (або) набываюцца разам з партатыўным устройствам (далей – дадатковыя прылады): карты памяці, бесправадныя размоўныя ўстройствы (Handsfree) і іншыя. Дадатковыя прылады прымаюцца на страхаванне толькі разам з адпаведным партатыўным устройствам і ўказваюцца ў дагаворы страхавання.

СТРАХАВЫМ ВЫПАДКАМ З’ЯЎЛЯЕЦЦА:
  • страта застрахаванага партатыўнага ўстройства (з дадатковымі прыладамі або без іх) у выніку крадзяжу, якая мае вынікам абавязак страхоўшчыка ажыццявіць выплату страхавой кампенсацыі страхавальніку (выгаданабытчыку).

Дагавор страхавання заключаецца на тэрмін ад 1 дня да 3 гадоў уключна.

Страхавы ўзнос ­– ад 1,60 руб.

Нашы паслугі: