Абавязковае страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў (унутранае)

Глава 13 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.08.2006 г. № 530 «Аб страхавой дзейнасці» вызначае:

  • парадак і ажыццяўленне абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў за шкоду, прычыненую юрыдычным і фізічным асобам пры выкарыстанні гэтых сродкаў у дарожным руху на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і на тэрыторыі дзяржаў – членаў сістэмы «Зялёная карта», з упаўнаважанымі арганізацыямі якіх Беларускае бюро па транспартнаму страхаванню заключыла пагадненне аб такім страхаванні.
Аб’ектам абавязковага страхавання з’яўляюцца:
  • маёмасныя інтарэсы, звязаныя з грамадзянскай адказнасцю ўладальнікаў транспартных сродкаў за шкоду, прычыненую жыццю або здароўю фізічных асоб, іх маёмасці або маёмасці юрыдычных асоб у выніку дарожна-транспартных здарэнняў.

Страхавальнік мае права выбраць страхоўшчыка, які згодна з заканадаўствам мае падставы для заключэння адпаведнага віду дагавора, а даны страхоўшчык не можа адмовіць страхавальніку ў яго заключэнні.

Дагавор унутранага страхавання заключаецца з уладальнікам транспартнага сродку – рэзідэнтам Рэспублікі Беларусь або ўладальнікам транспартнага сродку – нерэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, які часова знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, або ад яго імені з вадзіцелем па ўсіх транспартных сродках, якія выкарыстоўваюцца ў дарожным руху на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

 

 

СТРАХАВЫМ ВЫПАДКАМ З’ЯЎЛЯЕЦЦА ФАКТ ПРЫЧЫНЕННЯ ШКОДЫ:

  • жыццю, здароўю і (або) маёмасці пацярпеўшага ў перыяд дзеяння дагавора ўнутранага або пагранічнага страхавання або дагавора страхавання «Зялёная карта», сапраўднага на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у выніку дарожна-транспартнага здарэння, у сувязі з чым прадугледжана выплата страхавой кампенсацыі у адпаведнасці з Палажэннем аб страхавой дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь;
  • жыццю, здароўю і (або) маёмасці пацярпеўшага і (або) транспартнаму сродку ўладальніка транспартнага сродку – рэзідэнта Рэспублікі Беларусь у перыяд дзеяння дагавора комплекснага ўнутранага страхавання ў выніку дарожна-транспартнага здарэння, у сувязі з чым у адпаведнасці з Палажэннем аб страхавой дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь прадугледжана выплата страхавой кампенсацыі.

Памер страхавога ўзносу па дагавору ўнутранага абавязковага страхавання (дагавору комплекснага ўнутранага страхавання), заключанаму з рэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, устанаўліваецца дыферэнцыравана ў залежнасці ад тыпу транспартнага сродку, яго тэхнічных характарыстык, тэрмінаў страхавання і страхавой рызыкі і карэкціруецца з улікам месца знаходжання (месца жыхарства (месца знаходжання) страхавальніка, у залежнасці ад узросту страхавальніка – фізічнай асобы і яго стажу ваджэння па адпаведнай катэгорыі транспартнага сродку, а таксама аварыйнасці выкарыстання транспартнага сродку. Карэкціруючыя каэфіцыенты да страхавога ўзносу і правілы прымянення сістэмы скідак і надбавак зыходзячы з аварыйнасці выкарыстання транспартнага сродку (сістэма бонус-малус) па дагаворах унутранага страхавання (дагаворах комплекснага унутранага страхавання) устанаўліваюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Скідка са страхавога ўзносу зыходзячы з аварыйнасці выкарыстання транспартнага сродку прымяняецца толькі па дагаворах страхавання, якія заключаюцца на адзін год.

Вызначэнне памеру шкоды, прычыненай транспартнаму сродку і (або) іншай маёмасці ажыццяўляецца ацэншчыкам ў тэрмін, які не перавышае пяці рабочых дзён, якія ідуць за днём агляду транспартнага сродку і (або) іншай маёмасці.

Правілы вызначэння памеру шкоды, прычыненай маёмасці (за выключэннем транспартнага сродку), якая пацярпела ў выніку дарожна-транспартнага здарэння, для мэт абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў сродкаў зацвярджаюцца Беларускім бюро па ўзгадненні з Дзяржаўным камітэтам па маёмасці.

Страхоўшчык (Беларускае бюро) ажыццяўляе выплату страхавой кампенсацыі ў памеры, разлічаным у адпаведнасці з Палажэннем аб страхавой дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь.

Нашы паслугі: