Страхаванне ад няшчасных выпадкаў

Мэта:

  • засцерагчы сябе і сваіх блізкіх ад непрадбачаных расходаў, звязаных з часовай стратай працаздольнасці, хваробай, траўмай або смерцю ў выніку няшчаснага выпадку. Вы можаце быць упэўненыя ў сваёй абароненасці ў любы час, дзе б Вы ні знаходзіліся (страхавая абарона па полісу дзейнічае 24 гадзіны ў суткі).
СТРАХАВЫЯ ВЫПАДКІ:

1) траўмы, пападанне іншародных прадметаў у органы і тканкі, апёкі, абмаражэнні, паражэнні электрычным токам (у тым ліку маланкай);

2) вострыя атручэнні хімічнымі рэчывамі і іх саставамі, лякарствамі, ядавітымі раслінамі або грыбамі, укусы ядавітых змей і ядавітых насякомых (у тым ліку пчол, вос, чмялёў), захворванні на энцэфаліт ад укусу кляшча ці пасля прышчэпкі, на поліяміеліт, батулізм, слупняк, неправамерныя дзеянні трэціх асоб або іншыя няшчасныя выпадкі, якія прывялі да:

  • часовага расстройства здароўя Застрахаванай асобы;
  • пастаяннага расстройства здароўя (у тым ліку да інваліднасці) Застрахаванай асобы;
  • смерці Застрахаванай асобы.

Страхование от несчастных случаев

 
 

Страхование от болезней и несчастных случаев на время поездки за границу

Заключыце дагавор страхавання ад няшчасных выпадкаў анлайн і са скідкай да 10%

 

СТРАХАВАННЕ ЗДАРОЎЯ

Памер страхавога забеспячэння вызначаецца ў залежнасці ад ступені цяжкасці расстройства здароўя і перыяду часовай непрацаздольнасці.

ПЕРАВАГІ СТРАХАВАННЯ Ў ЗАСТ «ПРОМТРАНСІНВЕСТ»:
  • высокі ўзровень страхавой абароненасці пры невялікіх страхавых узносах;
  • скідкі ў залежнасці ад колькасці застрахаваных, пастаянным кліентам, за бясстратнае страхаванне, пры наяўнасці дагавораў па іншых відах дабравольнага страхавання;
  • магчымасць выплаты страхавога ўзносу ў растэрміноўку;
  • заключэнне аднаго дагавора страхавання для ўсёй сям’і;
  • дагавор можа быць заключаны па спрошчанаму варыянту «Зручны полiс: Сямейны» з лінейкі страхавых прадуктаў «Зручны полiс».

Кошт страхавання ад няшчасных выпадкаў – ад 4,50 руб. у год пры страхавой суме 1 000 руб.

Па варыянту «Зручны полiс: Сямейны» - ад 14 долараў ЗША (у беларускіх рублях па курсу НБРБ на дзень аплаты) у год па дагавору на чатырох чалавек пры страхавой суме 1 000 долараў ЗША на кожнага.

Нашы паслугі: