Страхаванне ад раптоўных захворванняў і няшчасных выпадкаў грамадзян іншых краін, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

АБ’ЕКТАМ СТРАХАВАННЯ З’ЯЎЛЯЕЦЦА:

  • маёмасны інтарэс Застрахаванай асобы, звязаны з кампенсацыяй расходаў на аказанне яму медыцынскай дапамогі ў сувязі з узнікненнем страхавога выпадку.

СТРАХАВЫМІ ВЫПАДКАМІ ПРЫЗНАЮЦЦА:

1) падзеі, якія адбыліся з-за раптоўнага захворвання або няшчаснага выпадку ў час знаходжання Застрахаванай асобы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у перыяд дзеяння дагавора страхавання. Да такіх адносяцца:

  • прычыненне шкоды здароўю застрахаванай асобы;
  • прычыненне шкоды жыццю (смерць) застрахаванай асобы.

Для атрымання медыцынскіх паслуг Застрахаванай асобе належыць звярнуцца ў арганізацыі аховы здароўя або да Страхоўшчыка па кантактных тэлефонах, указаных у страхавым полісе.

Дагавор страхавання заключаецца на тэрмін ад 1 да 365 дзён уключна.

Страхавы тарыф залежыць ад колькасці дзён знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Страхавая сума – 5 000 долараў ЗША.

Нашы паслугі: