Страхаванне крэдыту (страхаванне рызык атрымальнікаў крэдытаў)

АБ’ЕКТАМ СТРАХАВАННЯ З’ЯЎЛЯЮЦЦА:

маёмасныя інтарэсы Застрахаванай асобы, якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь і звязаны з прычыненнем шкоды яе жыццю, здароўю і (або) маёмасці (маёмасным правам) у выніку наступлення падзей.

СТРАХАВЫМ ВЫПАДКАМ З’ЯЎЛЯЕЦЦА:

  • прычыненне шкоды жыццю Застрахаванай асобы, якое адбылося ў перыяд дзеяння дагавора страхавання ў выніку няшчаснага выпадку (або хваробы), які выклікаў смерць Застрахаванай асобы;
  • прычыненне шкоды жыццю Застрахаванай асобы, якое адбылося ў перыяд дзеяння дагавора страхавання ў выніку няшчаснага выпадку (або хваробы), які выклікаў пастаянную страту працаздольнасці (устанаўленне I, II груп інваліднасці);
  • прычыненне шкоды жыццю Застрахаванай асобы, якое адбылося ў перыяд дзеяння дагавора страхавання ў выніку няшчаснага выпадку (або хваробы), які выклікаў страту працаздольнасці бесперапынна на працягу 60 і больш каляндарных дзён або ўстанаўленне Застрахаванай асобе III групы інваліднасці.

Дадаткова пры заключэнні дагавора страхавання на страхаванне крэдыту могуць быць прыняты наступныя страхавыя выпадкі:

  • страта работы Застрахаванай асобай;
  • страта даходу Застрахаванай асобы.

Дагавор страхавання заключаецца на тэрмін дзеяння крэдытнага дагавора.

Нашы паслугі: