Гісторыя

"Днём нараджэння" закрытага акцыянернага страхавога таварыства «Прамтрансінвест» (далей – Таварыства, ЗАСТ «Прамтрансінвест») прынята лічыць 30 сакавіка 1993 г. У гэты дзень таварыства было зарэгістравана ў Дзяржстрахнаглядзе пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (рэгістрацыйны нумар 50). 

Заснавальнікамі ЗАСТ «Прамтрансінвест», яго першымі акцыянерамі, сталі:

  • АТ «ТрансАВІЯэкспарт»;
  • АБМП «Промтэхмантаж»;
  • НВА «Цэнтрсістэм»;
  • НВП «Кансальт»;
  • Гарадская дырэкцыя «Белбізнесбанка»;
  • АТ «Юніспектр».

З цягам часу састаў акцыянераў таварыства неаднаразова мяняўся, і сёння ў іх ліку Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, буйныя прадпрыемствы і гаспадарчыя таварыствы рэспублікі – лідары ў сваіх галінах.

На пачатковым этапе свайго развіцця ЗАСТ «Прамтрансінвест» арыентавалася на абслугоўванне карпаратыўных кліентаў і страхаванне тэхнічна складаных авіяцыйных рызык з вялікімі лімітамі адказнасці (на сотні мільёнаў долараў ЗША). Гэта дазволіла Таварыству ўжо праз год з моманту заснавання ўвайсці ў лік найбольш паспяховых беларускіх страхоўшчыкаў, якія дынамічна развіваюцца.

У 2006 годзе ЗАСТ «Прамтрансінвест» было даверана страхаванне першага беларускага касмічнага апарата «БелКА», пасля няўдалага запуску якога Таварыства забяспечыла ў поўным аб’ёме выплату страхавой кампенсацыі.

У 2001 годзе пачаўся працэс фарміравання рэгіянальнай сеткі таварыства, прызначанай для продажу паслуг, што стала зыходным пунктам новага этапу развіцця ЗАСТ «Прамтрансінвест». Актыўнае асваенне рознічнага сегмента рынку пачалося ў 2007 годзе.

2004 год – ЗАСТ "Промтрансинвест" ўвайшло ў лік шасці страхавых кампаній, якія атрымалі права заключаць дагаворы абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў, уключаючы дагаворы страхавання «Зялёная карта».

У 2007 годзе пацвярджэннем высокай надзейнасці і стабільнасці Таварыства становіцца факт уваходжання ў састаў акцыянераў ЗАСТ «Прамтрансінвест» Кіравання справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

На працягу 2008–2010 гадоў праведзена сур’ёзная мадэрнізацыя бізнес-працэсаў Таварыства, рэбрэндынг гандлёвай маркі, каманда ЗАСТ «Прамтрансінвест» папоўнілася вельмі прафесіянальнымі, вопытнымі і крэатыўнымі кіраўнікамі і спецыялістамі.

Пасля гэтага Таварыства ўзяло курс на дасягненне ўсебаковай адпаведнасці статусу кампаніі, арыентаванай на кліентаў. Сур’ёзная ўвага надавалася стварэнню новых прадуктаў і ўдасканальванню тых, якія ўжо меліся, на аснове вывучэння рэальных патрэб страхавальнікаў, далейшаму развіццю рэгіянальнай сеткі, аптымізацыі працэсаў узаемадзеяння з кліентамі, у тым ліку з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій.

У 2017 годзе сума налічаных Таварыствам страхавых узносаў склала 73 828 236 рублёў. Тэмпы росту ўзносаў (у адносінах да 2016 года) – 106 %. Доля ЗАСТ «Прамтрансінвест» на рынку страхавання «не-жыцця» па выніках 2017 года наблізілася да 8 працентаў (7,8 %).

На сённяшні дзень, застаючыся лідарам у сегменце страхавання авіярызык, ЗАСТ «Прамтрансінвест» прапануе сваім кліентам лінейку страхавых прадуктаў па 50 відах дабравольнага 3 відах абавязковага страхавання, актыўна ўдзельнічае ў перастраховачных аперацыях, а таксама дае кліентам магчымасць заключыць дагавор страхавання анлайн.

Таварыства мае шматузроўневую арганізацыйную структуру – апрача галаўнога офіса, размешчанага ў г. Мінску, высокакваліфікаванае абслугоўванне страхавальнікаў ажыццяўляюць работнікі 9 прадстаўніцтваў і больш як 230 цэнтраў і пунктаў аказання страхавых паслуг на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Дадаткова для зручнасці кліентаў створана разгалінаваная агенцкая сетка, якая ўключае больш як 1600 агентаў фізічных і юрыдычных асоб.

ЗАСТ «Прамтрансінвест» з’яўляецца членам Беларускага бюро па транспортным страхаванні, Беларускай асацыяцыі страхоўшчыкаў, Беларускага ядзернага страхавога пула, Расійскай асацыяцыі авіяцыйных і касмічных страхоўшчыкаў.

Гімн ЗАСТ «Прамтрансінвест»