31.01.2019

АКЦЫЯ Ў БРЭСЦЕ: ЕЎРАПРАТАКОЛ

У рамках мерапрыемстваў па павышэнні фінансавай граматнасці насельніцтва ў сферы страхавых паслуг супрацоўнікі прадстаўніцтва ЗАСТ «Прамтрансінвест» ў г. Брэсце, прынялі ўдзел у акцыі «ЕЎРАПРАТАКОЛ», якая праводзіцца ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама г. Брэста.

Спецыялістамі страхавой кампаніі кіроўцам, якія прынялі ўдзел у акцыі, уручаліся бланкі паведамлення аб дарожна-транспартным здарэнні, тлумачыўся парадак іх запаўнення (з дадаткам прыкладаў), а таксама далейшыя дзеянні пры наступе страхавога выпадку.