02.09.2019

АСГА АНЛАЙН

Дагавор абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў (АСГА) цяпер можна заключыць АНЛАЙН!

Для заключэння дагавора страхавання анлайн вам спатрэбіцца:
  • пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь (від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь);
  • пасведчанне аб рэгістрацыі (тэхнічны пашпарт) транспартнага сродку, зарэгістраванага ў Рэспубліцы Беларусь;
  • дзеючы адрас электроннай пошты;
  • банкаўская плацежная карта VISA, MasterCard, Белкарт (выдадзеная банкам-эмітэнтам, зарэгістраваным на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь).

✅ пасля аплаты на ваш адрас электроннай пошты прыйдзе візуальная форма дагавора, якую вы па жаданні можаце раздрукаваць або захаваць на лічбавым электронным носьбіце;

✅ пры кіраванні транспартным сродкам наяўнасць пры сабе візуальнай формы дагавора на папяровым / лічбавым электронным носьбіце і прад'яўленне яе супрацоўнікам Дзяржаўтаінспекцыі не патрабуецца.

Важна! Купіць страхоўку анлайн можна ў тым выпадку, калі раней ваш аўтамабіль ужо быў застрахаваны ў любой страхавой кампаніі Рэспублікі Беларусь.

Страхование от болезней и несчастных случаев на время поездки за границу