17.10.2019

Бізнес дні ў Гомелі

Гомельскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай Палаты сумесна з Гомельскім абласным выканаўчым камітэтам арганізуе міжнароднае дзелавое мерапрыемства «Бізнес дні ў Гомелі», якое адбудзецца 17-18 кастрычніка 2019 года ў рамках XVI Рэспубліканскай выставы «Бізнэс у рэгіёнах» (17-18 кастрычніка 2019).

"Бізнес дні ў Гомелі" - гэта эфектыўная дыялогавая пляцоўка для ўстанаўлення прамых дзелавых кантактаў, выпрацоўкі стратэгій супрацоўніцтва, абмеркавання актуальных пытанняў развіцця бізнесу, B2B-перамоў, абмену вопытам.

Традыцыйна ў мерапрыемстве ўдзельнічае старшыня Гомельскага аблвыканкама, кіраўнікі замежных дыппрадстаўніцтваў, гандлёва - прамысловых палат, бізнес-асацыяцый, дзелавых колаў краін блізкага і далёкага замежжа.

У 2018 годзе ў мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 200 прадстаўнікоў дзелавых колаў з 18 краін свету: Расіі, Славакіі, Ізраіля, Кітая, Італіі, Польшчы, Украіны, Харватыі, Латвіі і іншых.

ЗАСТ "Прамтрансінвест" запрашае наведаць свой стэнд, дзе можна будзе задаць пытанні па страхаванні, вопытныя спецыялісты кампаніі адкажуць на ўсе якія цікавяць Вас пытанні.

Адрас і час працы выставы:

Ланге, 17, Гомельскі абласны грамадска-культурны цэнтр і прылеглая тэрыторыя.

17-18 кастрычніка-10.00-18.00

Будзем рады вас бачыць!