29.12.2018

Брэст пераднавагодні

Напярэдадні навагодніх святаў супрацоўнікі прадстаўніцтва ЗАСТ «Прамтрансінвест " у г.Брэсце па традыцыі павіншавалі жыхароў і гасцей горада з надыходзячым Новым годам, прыняўшы ўдзел у пераднавагодніх мерапрыемствах у гандлёвым цэнтры «Карона».

Дарослыя і дзеці, якія наведалі гандлёвы цэнтр, маглі пагутарыць з Дзедам Марозам і Снягуркай, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў кампаніі па розных відах страхавання, аформіць страхавы поліс.