10.05.2019

Дзень Перамогі ў Брэсце

У святочным шэсці прынялі ўдзел прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх рухаў, навучэнцы, кіраўнікі горада і вобласці, Ганаровыя грамадзяне і ветэраны. Дружнай калонай супрацоўнікі прадстаўніцтва прайшлі па цэнтральных вуліцах і сталі ля Вечнага агню ў Мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой».

Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне назаўсёды застанецца ў памяці Вялікім подзвігам нашага народа.