19.07.2019

Перапіс насельніцтва

Паважаныя кліенты!

У перыяд з 4 па 30 кастрычніка 2019 года ў Рэспубліцы Беларусь будзе праводзіцца перапіс насельніцтва.

Перапісу падлягаюць: 

  • Грамадзяне Рэспублікі Беларусь;
  • Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна або часова пражываюць / знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь;
  • Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, але на дату перапісу часова знаходзяцца на тэрыторыі замежных дзяржаў.

З падрабязнай інфармацыяй аб перапісу насельніцтва можна азнаёміцца на сайце Галоўнага статыстычнага ўпраўлення горада Мінска.