27.03.2019

Тыдзень фінансавай граматнасці

У перыяд з 25 па 31 сакавіка 2019 г. у Беларусі праходзіць тыдзень фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі.

27 сакавіка спецыялісты прадстаўніцтва Прамтрансінвест у г. Мінску №1 правялі віктарыну па страхаванні ў студэнтаў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Пераможцам былі ўручаны падарункі.

 

Таксама 27 сакавіка спецыялісты прадстаўніцтва ў г. Мінску №1 правялі віктарыну ў Мінскім ахітэктурна-будаўнічым каледжы, адказалі на пытанні студэнтаў па страхаванні.

26 і 27 сакавіка спецыялісты прадстаўніцтва Прамтрансінвест у г.Брэсце правялі сустрэчу з навучэнцамі спартшколы №1 і з выхаванцамі «Брэсцкага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па футболе».