Аб кампаніі

Назва Таварыства: Закрытае акцыянернае страхавое таварыства "Прамтрансінвест".
Скарочаная афіцыйная назва: ЗАСТ "Прамтрансінвест".

Доля дзяржавы ў статутным фондзе: 62,4% (акцыі знаходзяцца пад аператыўным кіраваннем Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і ў гаспадарчым распараджэнні дзяржаўных прадпрыемстваў «Нацыянальны аэрапорт Мінск», «Белаэранавігацыя» і «Белпошта»).  Астатняя доля – 37,6 % акцый – знаходзіцца ва ўласнасці шасці адкрытых акцыянерных таварыстваў: «Беларускі металургічны завод» – кампанія, якая кіруе холдынгам «БМК»; «БЕЛАЗ» – кампанія, якая кіруе холдынгам «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ»; «Мінскі трактарны завод»; «Авіякампанія «Белавія»; «Авіякампанія Трансавіяэкспарт» і «Мінскі завод грамадзянскай авіяцыі № 407».

Месца знаходжання (юрыдычны адрас): Рэспубліка Беларусь, 220039, горад Мінск, вуліца Варанянскага, 7А, 6-ы паверх.

Даныя аб дзяржаўнай рэгістрацыі: зарэгістравана загадам Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь № 217 ад 20.07.2005 г. у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за №100357923. УНП: 100357923.

Датай утварэння ЗАСТ «Прамтрансінвест» з’яўляецца 30 сакавіка 1993 года – дата рэгістрацыі страхавога акцыянернага таварыства ў Дзяржаўным страхавым наглядзе пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Місія брэнда Прамтрансінвест.

Апраўдваць давер кліентаў і ўмацоўваць іх упэўненасць у сабе, у заўтрашнім дні.

Вобраз брэнда Прамтрансінвест.

"Прамтрансінвест-страхавая кампанія, якая заўсёды побач: пры любых абставінах і ў любой сітуацыі. Што б ні адбылося, я ведаю, што магу на яго пакласціся. Прамтрансінвест дапамагае мне быць упэўненым у сабе."

Каштоўнасці брэнда Прамтрансінвест.

  • Фокус на людзях;
  • Сучаснасць;
  • Прафесіяналізм;
  • Надзейнасьць.

Абяцанне брэнда Прамтрансінвест.

Прадукты і паслугі, сэрвіс і абслугоўванне, якія дазваляюць у любой сітуацыі заставацца упэўненым у сабе, у заўтрашнім дні.