Партнёрам

Дынамічнае развіццё, даступнасць страхавых паслуг, высокую якасць страхавога сэрвісу і фінансавую ўстойлівасць мы забяспечваем дзякуючы нашым партнёрам: вядучым банкам, лізінгавым, турыстычным і асістанскім кампаніям, аўтадылерам і станцыям па тэхнічнаму абслугоўванню і рамонту аўтамабіляў, страхавым і перастраховачным арганізацыям, а таксама страхавым пасрэднікам.

Палітыка ў дачыненні да партнёраў і канкурэнтаў

  • Мы арыентуемся на доўгатэрміновыя ўзаемавыгадныя адносіны з нашымі партнёрамі.
  • Мы непахісна прытрымліваемся ўзятых на сябе абавязацельстваў і дзейнічаем, зыходзячы з нашых каштоўнасцей.
  • Нашы партнёры – важны складальнік поспеху нашай кампаніі.
  • Мы адкрыты для партнёрства і ўзаемадзеяння як у рамках асобных праектаў, так і на доўгатэрміновую перспектыву.
  • Мы з павагай адносімся да нашых канкурэнтаў. Яны дапамагаюць нам развівацца і рухацца наперад. Мы прытрымліваемся прынцыпаў сумленнай канкурэнцыі.
  • Мы арыентуемся на шчырыя і адкрытыя адносіны з нашымі кліентамі і канкурэнтамі.

У ліку нашых асноўных партнёраў – ААТ «Ашчадны банк «Беларусбанк», ААТ «Белаграпрамбанк», ААТ «Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі «Белінвестбанк», ААТ «Парытэтбанк», ЗАТ «БТА Банк», ЗАТ «Цэптэр Банк», рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства паштовай сувязі «Белпошта» і яго падраздзяленні, дзяржаўная ўстанова «Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне» Кіравання справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Цэнтркурорт», рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белмытсэрвіс», камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Мінскі гарадскі цэнтр нерухомай маёмасці», холдынг «Атлант-М «, ТДА «НТС», ТАА «ОРЫС ТРЭВЕЛ», міжнародная сэрвісная служба «BALT ASSISTANS Ltd» і іншыя.

Для абмеркавання магчымасцей супрацоўніцтва званіце па тэл.: +375 (17) 222 75 39.