Савет дырэктараў

Савет дырэктараў складаецца з чатырох членаў, якія выбіраюцца агульным сходам акцыянераў. Для арганізацыі сваёй дзейнасці члены савета дырэктараў выбіраюць старшыню і яго намесніка.

Старшыня савета дырэктараў: Свірыдаў Андрэй Рыгоравіч, намеснік Кіраўніка справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Намеснік Старшыні савета дырэктараў: Гусараў Анатоль Мікалаевіч, генеральны дырэктар ААТ «Авіякампанія “Белавія”».

Член савета дырэктараў: Мелікян Дзмітрый Шалікавіч, генеральны дырэктар РУП «Нацыянальны аэрапорт “Мінск”».

Да кампетэнцыі савета дырэктараў адносяцца пытанні агульнага кіравання дзейнасцю Таварыства.

Савет дырэктараў курыруе пытанні:

  • вызначэння стратэгіі развіцця Таварыства;
  • падрыхтоўкі і правядзення агульнага сходу акцыянераў;
  • прыняцця і зацвярджэння рашэння аб выпуску, набыцці Таварыствам эмісійных каштоўных папер (за выключэннем акцый);
  • зацвярджэння ацэнкі вартасці: неграшовых укладаў у статутны фонд Таварыства; маёмасці Таварыства, для ажыццяўлення здзелкі з якой патрабуецца рашэнне агульнага сходу акцыянераў або савета дырэктараў;
  • выкарыстання фондаў Таварыства;
  • прыняцця рашэння аб буйных здзелках і здзелках, у ажыццяўленні якіх маецца зацікаўленасць афіляваных асоб, зацвярджэння спіса такіх асоб;
  • стварэння, рэарганізацыі і ліквідацыі Таварыствам унітарных прадпрыемстваў і ўстаноў, іншых юрыдычных асоб, а таксама ўдзелу ў іх;
  • змянення памеру статутнага фонду гаспадарчага таварыства, у якім Таварыства з’яўляецца ўдзельнікам;
  • выбару і зацвярджэння аўдытарскай арганізацыі (аўдытара – індывідуальнага прадпрымальніка), вызначэння памеру і крыніц аплаты іх паслуг;
  • зацвярджэння структуры Таварыства, лакальных нарматыўных прававых актаў;
  • вызначэння рэкамендаванага памеру дывідэндаў і тэрміна іх выплаты;
  • зацвярджэння дэпазітарыя і ўмоў дагавора з эмітэнтам;
  • стварэння і ліквідацыі філіялаў і прадстаўніцтваў Таварыства;
  • выбрання генеральнага дырэктара, спынення яго паўнамоцтваў, вызначэння ўмоў аплаты яго працы;
  • заключэння дагавораў на набыццё (будаванне), арэнду нерухомай маёмасці і асноўнага абсталявання, адчужэнне або залог асноўных сродкаў Таварыства, а таксама аб заключэнні дагавораў займу;
  • заключэння дагавораў аб выдзяленні сродкаў фонду папераджальных (прэвентыўных) мерапрыемстваў у адпаведнасці са статутам Таварыства;
  • накіравання генеральнага дырэктара ў службовыя камандзіроўкі за мяжу;
  • іншыя пытанні, прадугледжаныя заканадаўствам і аднесеныя статусам да кампетэнцыі савета дырэктараў.