Турыстычным кампаніям

Найбольш важным і запатрабаваным на рынку відам страхавання з’яўляецца дабравольнае страхаванне ад хвароб і няшчасных выпадкаў на час паездкі за мяжу.

ЗАСТ «Прамтрансінвест» з’яўляецца адным з лідараў гэтага сегмента беларускага страхавога рынку, таму нашы партнёры маюць магчымасць рэалізоўваць якасны прадукт, які забяспечвае аператыўнае аказанне медыцынскай дапамогі у любой краіне свету 24 гадзіны ў суткі. Гэтаму садзейнічаюць наладжаныя сувязі са спецыялізаванымі кампаніямі ў сферы медыцынскага асістансу.

Таксама мы прапануем супрацоўніцтва ў сферы дабравольнага страхавання расходаў, звязаных з адменай паездкі за мяжу і дабравольнага страхавання ад раптоўных захворванняў і няшчасных выпадкаў грамадзян іншых краін, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Пры заключэнні дагавора даручэння магчыма бясплатная ўстаноўка спецыялізаванага праграмнага забеспячэння, якое дазволіць афармляць полісы ў аўтаматычным рэжыме.

Для вырашэння практычных пытанняў супрацоўніцтва (у тым ліку умоў заключэння канкрэтных дагавораў даручэння і памеру камісійнага ўзнагароджання) просім звяртацца ў галаўны офіс Таварыства (тэл. +375 (17) 222 75 39, 219 77 88) або рэгіянальныя прадстаўніцтвы ЗАСТ «Прамтрансінвест» (адрасы і тэлефоны на сайце) www.promtransinvest.by).