Страхаванне транспартных сродкаў (АЎТАКАСКА)

На страхаванне прымаюцца тэхнічна спраўныя наземныя транспартныя сродкі, якія зарэгістраваны або падлягаюць дзяржаўнай рэгістрацыі ў краіне рэгістрацыі Страхавальніка.

СТРАХАВЫМ ВЫПАДКАМ З’ЯЎЛЯЕЦЦА СТРАТА (ГІБЕЛЬ) АБО ПАШКОДЖАННЕ ТРАНСПАРТНАГА СРОДКУ (ДАДАТКОВАГА АБСТАЛЯВАННЯ) У ВЫНІКУ:
  • дарожна-транспартнага здарэння; аварыі; пападання і (або) падзення пабочных прадметаў і (або) цел, крушэння;
  • пажару, самаўзгарання, выбуху;
  • уздзеяння стыхіі і прыродных сіл;
  • супрацьпраўных дзеянняў трэціх асоб, за выключэннем крадзяжу транспартнага сродку;
  • угона, крадзяжу транспартнага сродку.
ПЕРАВАГІ СТРАХАВАННЯ ТРАНСПАРТНЫХ СРОДКАЎ У ЗАСТ «ПРОМТРАНСІНВЕСТ»:
  • у большасці выпадкаў транспартныя сродкі прымаюцца на страхаванне без агляду;
  • магчымасць страхавання транспартных сродкаў без уліку зносу (калі ўзрост транспартнага сродку не перавышае 10 гадоў);
  • пры пашкоджанні, знішчэнні дэталяў шклення, вонкавага асвятлення транспартнага сродку (за выключэннем вонкавых люстраў задняга віду і іх карпусоў, а таксама чыгуначных транспартных сродкаў) у выніку пападання і (або) падзення пабочных прадметаў і (або) цел, не выкліканых супрацьпраўнымі дзеяннямі трэціх асоб, Страхавальнік мае права неабмежаваную колькасць разоў не звяртацца па даведку ў кампетэнтныя органы;*
  • у выпадку нязначных пашкоджанняў транспартнага сродку (за выключэннем чыгуначных транспартных сродкаў) і (або) дадатковага абсталявання (драпін, сколаў, дробных увагнутасцей, разрываў, трэшчын і да т.п., не выкліканых супрацьпраўнымі дзеяннямі трэціх асоб) Страхавальнік можа не звяртацца ў кампетэнтныя органы для пацвярджэння факта наступлення дадзеных падзей. Пры гэтым максімальны памер страхавой кампенсацыі па кожнаму такому страхавому выпадку не можа перавышаць 5 % ад страхавой сумы, устаноўленай па застрахаванаму транспартнаму сродку дагаворам страхавання.*
    * залежыць ад варыянта страхавання
ГАДАВЫЯ СТРАХАВЫЯ ТАРЫФЫ:
  • на грузавую аўтатэхніку складаюць ад 1,50 % ад страхавой сумы (астаткавага кошту па балансу або кошту, узгодненага бакамі);
  • на прычэпы і паўпрычэпы – ад 0,90 % ад страхавой сумы (астаткавага кошту па балансу або кошту, узгодненага бакамі);
  • на мікрааўтобусы – ад 2,50 % ад страхавой сумы (астаткавага кошту па балансу або кошту, узгодненага бакамі);
  • на аўтобусы і тралейбусы – ад 0,90 % ад страхавой сумы (астаткавага кошту па балансу або кошту, узгодненага бакамі);
  • на чыгуначныя транспартныя сродкі – ад 0,60 % ад страхавой сумы (астаткавага кошту па балансу або кошту, узгодненага бакамі);
  • на легкавыя аўтамабілі – ад 3,50 % ад страхавой сумы (астаткавага кошту па балансу або кошту, узгодненага бакамі).

Нашы паслугі: