Зялёная карта

Глава 13 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.08.2006 г. № 530 «Аб страхавой дзейнасці» вызначае:

  • парадак і ажыццяўленне абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў за шкоду, прычыненую юрыдычным і фізічным асобам пры выкарыстанні гэтых сродкаў у дарожным руху на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і на тэрыторыі дзяржаў – членаў сістэмы «Зялёная карта», з упаўнаважанымі арганізацыямі якіх Беларускае бюро па транспартнаму страхаванню заключыла пагадненне аб такім страхаванні.
Што значыць страхавы сертыфікат «Зялёная карта»

Страхавы сертыфікат «Зялёная карта» з’яўляецца дакументам, які пацвярджае страхаванне ўладальнікам транспартнага сродку сваёй грамадзянскай адказнасці перад трэцімі асобамі ў выпадку прычынення шкоды іх жыццю, здароўю і (або) маёмасці гэтым транспартным сродкам у выніку дарожна-транспартных здарэнняў на тэрыторыі краін – членаў міжнароднай сістэмы «Зялёная карта».

 

 

Страхавы сертыфікат «Зялёная карта» складаецца з чатырох самакапіруючых лістоў:

  • першы – арыгінала Зялёнай карты;
  • другі – копіі Зялёнай карты;
  • трэці – копіі поліса абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў на тэрыторыі краін – членаў міжнароднай сістэмы «Зялёная карта»;
  • чацвёрты – арыгінала поліса абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў.

З указаных лістоў страхавальніку выдаюцца першы, другі і чацвёрты лісты страхавога сертыфіката «Зялёная карта», а трэці ліст застаецца ў страхоўшчыка.

Сістэма «Зялёная карта» - міжнародная сістэма страхавання аўтаграмадзянскай адказнасці, удзельнікам якой з’яўляецца Рэспубліка Беларусь

Дагавор страхавання «Зялёная карта» заключаецца з уладальнікам транспартнага сродку або ад яго імені з вадзіцелем па транспартным сродку, які зарэгістраваны ў Рэспубліцы Беларусь і выязджае за яе межы дзя яго выкарыстання ў дарожным руху дзяржавы – члена сістэмы «Зялёная карта», а таксама з уладальнікам транспартнага сродку па транспартным сродку, зарэгістраваным у дзяржаве, якая не з’яўляецца членам сістэмы «Зялёная карта», з упаўнаважанай арганізацыяй якога Беларускае бюро заключыла пагадненне аб абавязковым страхаванні грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў.

Страхавым выпадкам з’яўляецца факт прычынення шкоды:
  • жыццю, здароўю і (або) маёмасці пацярпеўшага ў перыяд дзеяння дагавора ўнутранага або пагранічнага страхавання або дагавора страхавання «Зялёная карта», сапраўднага на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у выніку дарожна-транспартнага здарэння, у сувязі з чым прадугледжана выплата страхавой кампенсацыі у адпаведнасці з Палажэннем аб страхавой дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь;
  • жыццю, здароўю і (або) маёмасці пацярпеўшага і (або) транспартнаму сродку ўладальніка транспартнага сродку – рэзідэнта Рэспублікі Беларусь у перыяд дзеяння дагавора комплекснага ўнутранага страхавання ў выніку дарожна-транспартнага здарэння, у сувязі з чым у адпаведнасці з Палажэннем аб страхавой дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь прадугледжана выплата страхавой кампенсацыі.
Памер страхавога ўзносу ўстанаўліваецца:
  • па дагавору страхавання «Зялёная карта» – у залежнасці ад тыпу транспартнага сродку, краін, на тэрыторыю якіх выязджае ўладальнік транспартнага сродку (вадзіцель), і тэрміну страхавання.

Уладальнік транспартнага сродку да выезду з Рэспублікі Беларусь у дзяржавы-члены сістэмы «Зялёная карта», з упаўнаважанымі арганізацыямі якіх Беларускае бюро заключыла пагадненні аб абавязковым страхаванні грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў, павінен заключыць дагавор страхавання «Зялёная карта» з беларускім страхоўшчыкам на ўвесь перыяд выкарыстання транспартнага сродку за мяжой, але не менш чым на пятнаццаць дзён.

Па дагавору страхавання «Зялёная карта» прычыненая пацярпеўшаму шкода кампенсуецца страхоўшчыкам, які заключыў такі дагавор страхавання, паводле права той краіны, на тэрыторыі якой адбыўся страхавы выпадак, калі іншае не вызначана кіруючымі дакументамі сістэмы «Зялёная карта».

Памятка «Вашы дзеянні, калі адбылося ДТЗ на тэрыторыі краіны-члена міжнароднай сістэмы «Зялёная карта».

Памятка аб абавязковым страхаванні грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў (вадзіцеляў) транспартных сродкаў, якія ўязджаюць на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь:

Нашы паслугі: