CMR-страхаванне (страхаванне грамадзянскай адказнасці перавозчыка)

CMR-страхаванне – гэта дабравольнае страхаванне грамадзянскай адказнасці транспартнай кампаніі-перавозчыка, якое дзейнічае ў краінах, што падпісалі Канвенцыю аб дагаворы міжнароднай перавозкі грузаў аўтамабільным транспартам (КДПГ); у лік гэтых краін уваходзяць Беларусь, Расія, Украіна, Казахстан і іншыя краіны СНД і Еўропы

Аб’ектам страхавання з’яўляюцца:

1) маёмасныя інтарэсы Страхавальніка (асобы, чыя адказнасць застрахавана), якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь, звязаныя:

  • з яго адказнасцю па абавязацельствах, якія ўзнікаюць у выпадку прычынення шкоды жыццю, здароўю або маёмасці трэціх асоб, у сувязі з выкарыстаннем Страхавальнікам (асобай, чыя адказнасць застрахавана) транспартных сродкаў для перавозкі грузаў, якая ажыццяўляецца ў адпаведнасці з палажэннямі Канвенцыі аб дагаворы міжнароднай дарожнай перавозкі грузаў 1956 года з дзеючымі зменамі (далей – Канвенцыя КДПГ/CMR), міжурадавых пагадненняў аб міжнародных грузавых перавозках, заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб перавозцы грузаў аўтамабільным, а таксама нацыянальным заканадаўствам дзяржаў, па тэрыторыі якіх ажыццяўляецца перавозка грузаў;
  • з расходамі па ўтылізацыі (знішчэнню) грузу, які загінуў (стаў непрыгодным);
  • судовымі і пазасудовымі расходамі (расходы па аплаце паслуг экспертаў, адвакатаў), якія ўзніклі ў сувязі з задавальненнем правамерных і абароны ад неправамерных прэтэнзій.

ДАГАВОР СТРАХАВАННЯ АДКАЗНАСЦІ ПЕРАВОЗЧЫКА МОЖА БЫЦЬ ЗАКЛЮЧАНЫ Ў НАСТУПНЫХ ВАРЫЯНТАХ:

  • Варыянт 1: дэклараванне перавозак за пэўны перыяд. У гэтым выпадку ўсе перавозкі, якія ажыццяўляюцца ў перыяд дзеяння дагавора страхавання, лічацца застрахаванымі. Страхавая прэмія разлічваецца зыходзячы з меркаванага фрахту за ўвесь перыяд дзеяння дагавора страхавання.
  • Варыянт 2: дэклараванне кожнай грузаперавозкі. У гэтым выпадку незаяўленая грузаперавозка (г.зн. не дэклараваная да яе пачатку) лічыцца незастрахаванай.
  • Варыянт 3: камбінаваны спосаб. У гэтым выпадку перавозкі, якія ажыццяўляюцца на транспарце Страхавальніка (асобы, чыя адказнасць застрахавана), лічацца застрахаванымі без абавязковага дэкларавання кожнай перавозкі (рэгістрацыйныя нумары транспартных сродкаў агаворваюцца ў дагаворы страхавання або ў дадатку да дагавора страхавання). Перавозкі, якія ажыццяўляюцца на залучаным транспарце, не агавораным у дагаворы страхавання, дэкларуюцца да іх ажыццяўлення.
  • Варыянт 4: дэклараванне транспартных сродкаў з выплатай фіксаванай страхавой прэміі. У гэтым выпадку ўсе перавозкі, якія ажыццяўляюцца ў перыяд дзеяння дагавора страхавання на ўказаных у дагаворы страхавання аўтамабілях, лічацца застрахаванымі без далейшай перадачы звестак аб фактычным фрахце за перыяд страхавання.

Дагавор страхавання заключаецца на падставе пісьмовай заявы Страхавальніка. Дагавор страхавання можа быць заключаны на тэрмін 1 грузаперавозкі або на тэрмін ад 1 месяца да 1 года ўключна.

СТРАХАВЫМ ВЫПАДКАМ ПРЫЗНАЕЦЦА:

1) факт прычынення Страхавальнікам (асобай, чыя адказнасць застрахавана) у перыяд дзеяння дагавора страхавання шкоды жыццю, здароўю і (або) маёмасці трэціх асоб пры перавозцы грузу ў адпаведнасці з палажэннямі Канвенцыі КДПГ/СMR, што выклікала:

1.1) наступленне адказнасці Страхавальніка (асобы, чыя адказнасць застрахавана):

  • за пашкоджанне, поўную або частковую страту грузу, прынятага да перавозкі ў адпаведнасці з Канвенцыяй КДПГ/CMR, апроч страты грузу з-за выдач яго неправамоцнаму атрымальніку.
  • за страту грузу, прынятага да перавозкі ў адпаведнасці з Канвенцыяй КДПГ/CMR, з-за выдачы яго неправамоцнаму атрымальніку;
  • за фінансавыя страты, панесеныя кліентам Страхавальніка, у сувязі з пратэрміноўкай дастаўкі грузу, выплатай правазных плацяжоў, мытных збораў і пошлін, звязаных з перавозкай грузу, прынятага да перавозкі ў адпаведнасці з КДПГ (п. 4, п. 5 арт. 23 КДПГ);
  • за прычыненне ў працэсе перавозкі грузу шкоды жыццю, здароўю, маёмасці трэціх асоб, у тым ліку навакольнаму прыроднаму асяроддзю, грузам, які перавозіцца;
  • перад мытнымі органамі, з-за парушэння мытнага заканадаўства у сувязі з плацяжамі, якія накладаюцца адпаведнымі органамі на Страхавальніка (асобу, чыя адказнасць застрахавана). Згодна з дадзеным пунктам страхаваннем не пакрываецца шкода, звязаныя з парушэннямі, якія падпадаюць пад дзеянне Мытнай канвенцыі аб міжнароднай перавозцы грузаў з прымяненнем кніжкі МДП (Канвенцыя МДП 1975 г.) і страты, звязаныя з вылатай мытных збораў і пошлін, прадугледжаныя п. 4 арт. 23 Канвенцыі КДПГ

1.2) расходы Страхавальніка, (асобы, чыя адказнасць застрахавана), звязаныя з наступленнем страхавога выпадку:

  • па ўтылізацыі (знішчэнню) усяго і часткі грузу, непрыгоднага для далейшага выкарыстання з-за яго гібелі;
  • па судовых і пазасудовых расходах (расходы па аплаце паслуг экспертаў, адвакатаў) Страхавальніка (асобы, чыя адказнасць застрахавана), якія ўзніклі ў сувязі з задавальненнем правамерных і абаронай ад неправамерных прэтэнзій, у той меры, у якой яны былі неабходны і суразмерны абставінам страхавога выпадку.
ПРЫ НАСТУПЛЕННІ ВЫПАДКУ, ВЫНІКІ ЯКОГА МОГУЦЬ ПРЫВЕСЦІ ДА ЎЗНІКНЕННЯ АДКАЗНАСЦІ СТРАХОЎШЧЫКА ПА ДАГАВОРУ СТРАХАВАННЯ, СТРАХАВАЛЬНІК АБАВЯЗАНЫ:
  • неадкладна, як толькі яму стала вядома аб наступленні выпадку, але не пазней за 3 рабочыя дні, паведаміць Страхоўшчыку аб тым, што здарылася. Паведамленне павінна быць зроблена ў пісьмовай форме шляхам падачы заявы або накіраваннем факсімільнага паведамлення з указаннем абставін, магчымых прычын і часу выпадку;
  • неадкладна заявіць аб кожным выпадку супрацьпраўных дзеянняў трэціх асоб (кража, грабяжы і да т.п.), а таксама аб кожным выпадку дарожна-транспартнага здарэння, узгарання грузу або транспартнага сродкуў адпаведныя органы краіны, дзе адбыўся выпадак (паліцыя, міліцыя, пажарная служба і да т.п.);
  • ажыццявіць усе разумныя і даступныя у тых абставінах, што склаліся, меры, каб зменшыць магчымыя страты;
  • строга выконваць усе ўказанні Страхоўшчыка або яго прадстаўніка (калі яны паступілі);
  • неадкладна інфармаваць Страхоўшчыка аб заяўленых прэтэнзіях, ісках і аспрэчваць іскавую заяву ў вызначаным законам парадку, а таксама даць Страхоўшчыку магчымасць удзелу ў судовым працэсе;
  • не прызнаваць і не аплачваць прад’яўленую прэтэнзію без папярэдняй згоды Страхоўшчыка;
  • садзейнічаць Страхоўшчыку ў расследаванні прычын і абставін страхавога выпадку, у атрыманні неабходных матэрыялаў;
ДЛЯ ВЫПЛАТЫ СТРАХАВОЙ КАМПЕНСАЦЫІ ДА ЗАЯВЫ АБ ПАДЗЕІ, ЯКАЯ ЗДАРЫЛАСЯ, СТРАХАВАЛЬНІК ПАВІНЕН ДАЛУЧЫЦЬ:

1) камплект дакументаў, атрыманы ад заяўнікаў прэтэнзіі для абгрунтавання патрабаванняў да Страхавальніка, у тым ліку:

  • прэтэнзійнае пісьмо;
  • арыгінальны экзэмпляр таварна-транспартнай накладной CMR-страхавання паметкамі грузаатрымальніка аб нястачы або пашкоджанні грузу; пры зборнай адгрузцы – грузавы маніфест;
  • копію кніжкі МДП (Carnet-TIR);
  • рахунак-фактуру на груз (інвойс), аформлены ў вызначаным заканадаўствам парадку;
  • аварыйны сертыфікат, акт экспертызы;
  • разлік (калькуляцыя) страт, якія заяўляюцца Страхавальніку;
  • калі прэтэнзію прад’яўляе не грузаатрымальнік, а страхавая арганізацыя, якая страхавала груз, неабходна прадставіць дакумент, які пацвярджае пераход да гэтай страхавой арганізацыі права грузаўладальніка пасля выплаты страхавой кампенсацыі па страхаванню грузу.

2) камплект дакументаў, атрыманне і прадстаўленне якіх з’яўляецца абавязковым для Страхавальніка (у залежнасці ад віду здарэння), у тым ліку:

  • у выпадку дарожна-транспартнага здарэння – даведка і пратакол дарожнай паліцыі;
  • у выпадку крадзяжу грузу або іншых супрацьпраўных дзеянняў трэціх асоб – копія заявы аб супрацьпраўным дзеянні, даведка і пратакол, якія пацвярджаюць факт звароту ў адпаведныя органы і завядзенне крымінальнай справы па факту указаных здарэнняў;
  • у выпадку страты або пашкоджання грузу агнём – даведка і пратакол кампетэнтных органаў, якія пацвярджаюць факт здарэння, і экспертная ацэнка стану грузу;
  • тлумачальная запіска вадзіцеля незалежна ад таго, які выпадак адбыўся;
  • дакументы на расходы, ажыццёўленыя Страхавальнікам у мэтах змяншэння памеру страт, а таксама абароны сваіх інтарэсаў у судовых або арбітражных органах;
  • копію перапіскі з заяўнікамі прэтэнзіі.
  • дакументы, якія пацвярджаюць факт аплаты прэтэнзіі Страхавальнікам, калі са згоды Страхоўшчыка аплата ажыццяўлялася;

Нашы паслугі: