Абавязковае страхаванне грамадзянскай адказнасці часовых (антыкрызісных) кіраўнікоў у вядзенні справы аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве)

Глава 19 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.08.2006 г. № 530 «Аб страхавой дзейнасці» вызначае:

Аб’ектам абавязковага страхавання з’яўляюцца маёмасныя інтарэсы страхавальніка, якія не супярэчаць заканадаўству, звязаныя з рызыкай яго грамадзянскай адказнасці, якая можа наступіць па яго віне з-за прычынення маёмаснай шкоды даўжніку, крэдыторам.

Страхавым выпадкам з’яўляецца факт прычынення маёмаснай шкоды даўжніку, крэдыторам (далей – Выгаданабытчыка) па віне часовага (антыкрызіснага) кіраўніка

Страхавая сума па дагавору абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці часовых (антыкрызісных) кіраўнікоў (далей – дагавор абавязковага страхавання) на працягу усяго тэрміну яго дзеяння не можа быць менш за 3000-кратны памер базавай велічыні.

Страхавы ўзнос па дагавору абавязковага страхавання разлічваецца страхоўшчыкам у адпаведнасці са страхавым тарыфам, устаноўленым прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, і страхавой сумай. Плата страхавога ўзносу па дагавору абавязковага страхавання ажыццяўляецца аднаразова пры яго заключэнні.

Дагавор абавязковага страхавання заключаецца на падставе пісьмовай заявы часовага (антыкрызіснага) кіраўніка з дадаткам да яго копій:

  • пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі;
  • атэстата часовага (антыкрызіснага) кіраўніка (індывідуальнага прадпрымальніка і (або) кіраўніка юрыдычнай асобы);
  • іншых дакументаў па патрабаванню страхоўшчыка, неабходных для вызначэння ступені страхавой рызыкі і яе ацэнкі.

Пры падачы копій указаных дакументаў страхавальнік абавязаны прад’явіць іх арыгіналы.

Дагавор абавязковага страхавання штогод заключаецца тэрмінам на адзін год.