Страхаванне грамадзянскай адказнасці экспедытара

АБ’ЕКТАМ СТРАХАВАННЯ З’ЯЎЛЯЮЦЦА:

  • маёмасныя інтарэсы Страхавальніка, звязаныя з яго адказнасцю па абавязацельствах, якія ўзніклі ў сувязі з невыкананнем Страхавальнікам сваіх абавязацельстваў перад кліентам у сувязі з ажыццяўленнем Страхавальнікам транспартна-экспедыцыйнай дзейнасці, а таксама з кампенсацыяй панесеных Страхавальнікам судовых расходаў, звязаных з наступленнем страхавога выпадку.

СТРАХАВЫМ ВЫПАДКАМ З’ЯЎЛЯЕЦЦА:

1) факт невыканання Страхавальнікам сваіх абавязацельстваў перад кліентам, Выгаданабытчыкам у сувязі з ажыццяўленнем Страхавальнікам транспартна-экспедыцыйнай дзейнасці, які выклікаў:

  • пашкоджанне, поўную або частковую страту (гібель) грузу, прынятага да перавозкі;
  • парушэнне тэрміну дастаўкі прынятага да перавозкі грузу;
  • нявыплату укладзеных на яго кліентам па дагавору мытных пошлін, падаткаў, збораў і іншых сум, што спаганяюцца пры ўвозе (вывазе) грузаў, якія знаходзяцца пад кантролем мытных органаў Рэспублікі Беларусь. Згодна з дадзеным пунктам страхаванню не падлягаюць парушэнні, звязаныя з аперацыямі, якія падпадаюць пад дзеянне Мытнай канвенцыі аб міжнароднай перавозцы грузаў з прымяненнем кніжкі МДП 1975.
УКАЗАНЫЯ ВЫШЭЙ ПАДЗЕІ З’ЯЎЛЯЮЦЦА СТРАХАВЫМІ ВЫПАДКАМІ ТОЛЬКІ ПРЫ ЎМОВЕ, ШТО:
  • яны мелі месца ў час знаходжання грузу ў распараджэнні Страхавальніка;
  • абавязак пакрыць страту ўскладаецца на Страхавальніка дагаворам транспартнай экспедыцыі або заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Дагавор страхавання заключаецца на тэрмін ад 1 месяца да 1 года ўключна.

Дагавор страхавання дзейнічае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Страхоўшчык мае права заключаць дагаворы страхавання з дзеяннем на тэрыторыі іншых дзяржаў пры наяўнасці дагаворных пагадненняў аб аказанні паслуг у афармленні дакументацыі па шкодзе, якая ўзнікла на тэрыторыі гэтых дзяржаў у выніку страхавых выпадкаў, а таксама іх урэгуляванн.

Страхавы тарыф складзе ад 0,002% ад ліміту адказнасці на адзін страхавы выпадак.

Нашы паслугі: