Страхаванне грамадзянскай адказнасці арганізацый, якія ствараюць павышаную небяспеку для навакольных людзей

АБ’ЕКТАМ СТРАХАВАННЯ З’ЯЎЛЯЮЦЦА:

  • маёмасныя інтарэсы Страхавальніка, звязаныя з яго адказнасцю па абавязацельствах, якія ўзнікаюць у выпадку прычынення Страхавальнікам шкоды жыццю, здароўю або маёмасці (у тым ліку навакольнаму асяроддзю) трэціх асоб (Выгаданабытчыкаў) дзейнасцю, якая стварае павышаную небяспеку для навакольных людзей, судовымі расходамі Страхавальніка, звязанымі з разглядам у судзе спраў аб кампенсацыі прычыненай ім шкоды.
СТРАХАВЫМ ВЫПАДКАМ ПРЫЗНАЕЦЦА:
  • факт прычынення Страхавальнікам шкоды жыццю, здароўю або маёмасці (у тым ліку навакольнаму асяроддзю) трэціх асоб у выніку ажыццяўлення сваёй дзейнасці, прадугледжанай у дагаворы страхавання, якая стварае павышаную небяспеку для навакольных людзей, панесеных Страхавальнікам судовых расходаў, звязаных з разглядам у судзе спраў аб кампенсацыі прычыненай ім шкоды.
У АДПАВЕДНАСЦІ З ГЭТЫМІ ПРАВІЛАМІ ПАДЛЯГАЮЦЬ КАМПЕНСАЦЫІ:

1) Пацярпеўшаму (Выгаданабытчыку) – фізічнай асобе, а іменна:

  • шкода, прычыненая ў сувязі са смерцю фізічнай асобы, уключаючы кампенсацыі асобам, якія знаходзіліся на ўтрыманні фізічнай асобы, якая загінула, або мелі права на атрыманне ад яе забеспячэння;
  • шкода, прычыненая жыццю і здароўю;

2) Пацярпеўшым (Выгаданабытчыкам) – фізічным або (і) юрыдычным асобам, а іменна:

  • маёмасная шкода, звязаная з пашкоджаннем або стратай (гібеллю) маёмасці (у тым ліку навакольнаму асяроддзю) пацярпеўшых (Выгаданабытчыкаў);

3) Страхавальніку:

  • разумныя расходы, панесеныя Страхавальнікам у мэтах змяншэння страт пры наступленні страхавога выпадку;
  • судовыя расходы Страхавальніка, звязаныя з разглядам у судзе спраў аб кампенсацыі прычыненай ім шкоды, калі ўказаныя расходы прыняты на страхаванне.

Пры выплаце страхавога ўзносу ў замежнай валюце, па ўзгадненні з пацярпеўшай асобай Страхоўшчыка, выплата страхавой кампенсацыі можа быць ажыццёўлена ў беларускіх рублях або іншай валюце па афіцыяльнаму курсу, устаноўленаму Нацыянальным Банкам Беларусь, у адносінах да валюты ліміту адказнасці на дзень складання Акта аб страхавым выпадку.

Дагавор страхавання заключаецца па жаданню Страхавальніка на тэрмін ад 1 месяца да 1 года ўключна.

Страхавы тарыф складзе ад 0,2% ад ліміту адказнасці.

Нашы паслугі: