Страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў маламерных суднаў

АБ’ЕКТАМ СТРАХАВАННЯ З’ЯЎЛЯЮЦЦА:

  • маёмасныя інтарэсы, якія не супярэчаць заканадаўству і звязаны з адказнасцю па абавязацельствах, якія ўзніклі ў выніку прычынення Страхавальнікам або іншай асобай, на якую такая адказнасць ускладзена, шкоды жыццю, здароўю або маёмасці іншых асоб, а таксама навакольнаму асяроддзю у працэсе эксплуатацыі маламернага судна;

ДА СТРАХАВЫХ ВЫПАДКАЎ АДНОСЯЦЦА:

1) падзеі, якія мелі месца на тэрыторыі дзеяння дагавора страхавання і звязаныя з адказнасцю па абавязацельствах, якія ўзніклі ў выніку прычынення Страхавальнікам або іншай асобай, на якую такая адказнасць ускладзена, шкоды жыццю, здароўю або маёмасці іншых асоб, а таксама навакольнаму асяроддзю у працэсе эксплуатацыі маламернага судна ў выніку:

  • ненаўмысных дзеянняў членаў экіпажа;
  • сутыкнення застрахаванага судна з іншым суднам (суднамі) або з плывучым ці нерухомым аб’ектам, які не з’яўляецца суднам.
  • буксіроўкі застрахаванага судна або застрахаваным суднам.
  • уцечкі або скідання нафты, нафтапрадуктаў або іншых рэчываў, якія выклікаюць забруджанне, з застрахаванага судна;

Дагавор страхавання можа быць заключаны на тэрмін ад 10 каляндарных дзён да 1 года ўключна.

Страхавы тарыф – ад 0,01% ад ліміту адказнасці.

Нашы паслугі: