Страхаванне адказнасці ўладальніка праў на інтэлектуальную ўласнасць (ІУ)

АБ’ЕКТАМ СТРАХАВАННЯ З’ЯЎЛЯЮЦЦА:

  • маёмасныя інтарэсы Страхавальніка, якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь, звязаныя з адказнасцю па абавязацельствах, якія ўзніклі ў выпадку прычынення ім маёмаснай шкоды Выгаданабытчыкам у сувязі з прыпыненнем выпуску тавараў, якія змяшчаюць аб’екты інтэлектуальнай уласнасці.

СТРАХАВЫМ ВЫПАДКАМ ПРЫЗНАЕЦЦА ФАКТ:

  • наступлення адказнасці Страхавальніка ў сувязі з прычыненнем ім маёмаснай шкоды Выгаданабытчыкам, пацверджанай рашэннем суда, якое ўступіла ў сілу, калі суд прызнаў Страхавальніка асобай, чые дзеянні прычынілі маёмасную шкоду Выгаданабытчыкам у сувязі з прыпыненнем выпуску тавараў, якія змяшчаюць аб’екты інтэлектуальнай уласнасці, на падставе заявы Страхавальніка, пададзенай у мытны орган, у адпаведнасці з Мытным кодэксам Рэспублікі Беларусь;
  • нясення Страхавальнікам судовых расходаў, звязаных з разглядам у судзе спраў аб кампенсацыі прычыненай ім або яго работнікам шкоды маёмасным інтарэсам Выгаданабытчыкаў у выніку вышэйпаказаных падзей.

Дагавор страхавання дзейнічае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, калі аб’ект інтэлектуальнай уласнасці ўключаны у мытны рэестр аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці, які вядзе Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь, або, калі гэта прадугледжана дагаворам страхавання, – на тэрыторыі Мытнага саюза, калі аб’ект інтэлектуальнай уласнасці ўключаны ў Адзіны мытны рэестр аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці дзяржаў – членаў Мытнага саюза Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Казахстан.

Дагавор страхавання заключаецца на тэрмін ад 1 дня да 2 гадоў уключна.

Страхавы тарыф – ад 0,9% ад ліміту адказнасці.

Нашы паслугі: