Страхаванне адказнасці за невыкананне (неналежнае выкананне) абавязацельстваў эмітэнта аблігацый

 

Аб’ектам страхавання з’яўляюцца маёмасныя інтарэсы Страхавальніка, якія не супярэчаць заканадаўству, звязаныя з яго адказнасцю за невыкананне (неналежнае выкананне) абавязацельстваў па выплаце грашовых сродкаў (перадачы жылога і (або) нежылога памяшкання і (або) іншага аб’екта нерухомай маёмасці) перад уладальнікамі аблігацый у тэрміны і ў аб’ёмах, прадугледжаных умовамі рашэння аб выпуску аблігацый. 

Страхавым выпадкам па Правілах з’яўляецца факт невыканання (неналежнага выканання) страхавальнікам на працягу тэрміну дзеяння дагавора страхавання абавязацельстваў перад уладальнікамі аблігацый па выплаце грашовых сродкаў (перадачы жылога і (або) нежылога памяшкання і (або) іншага аб’екта нерухомай маёмасці) у тэрміны і ў аб’ёмах, прадугледжаных умовамі рашэння аб выпуску аблігацый.

Выплата страхавой кампенсацыі ажыццяўляецца ў валюце платы страхавога ўзносу. Калі страхавая сума была устаноўлена ў замежнай валюце, а страхавы ўзнос заплачаны ў беларускіх рублях, выплата страхавой кампенсацыі ажыццяўляецца ў беларускіх рублях па афіцыяльнаму курсу беларускага рубля, устаноўленаму Нацыянальным Банкам Рэспублікі Беларусь у адносінах да валюты страхавой сумы на дзень складання акта аб страхавым выпадку.

Дагавор страхавання дзейнічае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, калі іншае не прадугледжана пагадненнем бакоў і ўказана
ў дагаворы страхавання.

Дагавор страхавання заключаецца на поўны тэрмін абарачэння аблігацый і перыяду пагашэння.

 

Нашы паслугі: