Страхаванне медыцынскіх расходаў (медыцынскі поліс)

Дабравольнае страхаванне медыцынскіх расходаў  – адзін з найбольш эфектыўных спосабаў гарантаванага атрымання неабходнай і якаснай медыцынскай дапамогі ў сучасных умовах пры наступленні расстройства здароўя на працягу ўсяго тэрміну страхавання за кошт страхавой кампаніі.

СТРАХАВЫ ВЫПАДАК:
  • факт панесеных арганізацыяй аховы здароўя расходаў, выкліканых зваротам застрахаванай асобы ў арганізацыю аховы здароўя за аказаннем медыцынскай дапамогі, ўключанай у праграму страхавання, з-за раптоўнага расстройства здароўя або няшчаснага выпадку, якія наступілі ў перыяд дзеяння дагавора страхавання.

ПЕРАВАГІ ДАБРАВОЛЬНАГА СТРАХАВАННЯ МЕДЫЦЫНСКІХ РАСХОДАЎ:

  • Паляпшэнне іміджу прадпрыемства як кампаніі, якая праяўляе клопат аб усебаковай абароне сваіх інтарэсаў і інтарэсаў сваіх работнікаў;
  • Павышэнне прывабнасці сацыяльнага пакета, які даецца работнікам, што дазваляе скараціць цякучасць кадраў і прыцягнуць кваліфікаваных спецыялістаў;
  • Эканомія на стратах рабочага часу, выкліканых адсутнасцю работнікаў на рабочым месцы з-за хвароб (за кошт аказання кваліфікаванай медыцынскай дапамогі ў максімальна скарочаныя тэрміны);
  • Эканомія на падатках;
  • Сума страхавых узносаў па дагаворах страхавання медыцынскіх расходаў адносіцца на сабекошт тавараў і паслуг у вызначаных заканадаўствам памерах;
  • Індывідуальны падыход у фарміраванні страхавых праграм з улікам патрэбнасці кліентаў;
  • Магчымасць атрымання больш шырокага набору медыцынскіх паслуг у розных установах аховы здароўя ў параўнанні з праграмамі абслугоўвання, якія прапануюцца медыцынскімі цэнтрамі.
ЗАСТ «ПРОМТРАНСІНВЕСТ» ПРАПАНУЕ НАСТУПНЫЯ ПРАГРАМЫ СТРАХАВАННЯ:
  • Амбулаторна-паліклінічная дапамога;
  • Стацыянарная дапамога;
  • Неадкладная дапамога (даецца як дадатковая праграма);
  • Стаматалогія (даецца як дадатковая праграма).

Памер гадавога страхавога ўзносу вызначаецца выбранай праграмай страхавання, аб’ёмам паслуг, якія аказваюцца, катэгорыяй установы аховы здароўя, колькасцю застрахаваных асоб, а таксама іншымі фактарамі.

Колькасць членаў групы Арыенціровачны страхавы ўзнос для прадпрыемства на 1 Застрахаванага па базавай праграме «Амбулаторна-паліклінінчая дапамога», долараў ЗША*
10-30 чалавек от 220
31-60 чалавек от 200
61-100 чалавек от 180
101-300 чалавек от 150

* у беларускіх рублях па курусу Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на дзень аплаты страхавога ўзносу

Нашы паслугі: