Комплекснае страхаванне будаўніча-мантажных рызык

АБ’ЕКТАМ СТРАХАВАННЯ З’ЯЎЛЯЮЦЦА МАЁМАСНЫЯ ІНТАРЭСЫ СТРАХАВАЛЬНІКА (ВЫГАДАНАБЫТЧЫКА), ЗВЯЗАНЫЯ З:

  • стратай (гібеллю) або пашкоджаннем у перыяд ажыццяўлення будаўніча-мантажных работ застрахаванай маёмасці, якая з’яўляецца прадметам або сродкам ажыццяўлення будаўніча-мантажных работ (аб’екты будаўніцтва і мантажу, часовыя пабудовы, будаўнічая тэхніка і іншая маёмасць, якая размяшчаецца на будаўніча-мантажнай пляцоўцы), прынятай на страхаванне, якая знаходзіцца ва ўладанні, карыстанні, распараджэнні страхавальніка (Выгаданабытчыка);
  • расходамі па расчыстцы месца страхавання пасля страхавога выпадку (далей – расходы па расчыстцы), калі такія расходы прыняты на страхаванне. Расходамі па расчыстцы лічацца затраты, якія павінны быць ажыццёўлены пасля страхавога выпадку для прывядзення месца страхавання ў стан, прыдатны для правядзення аднаўленчых работ, прадаўжэння будаўніча-мантажных работ.
ПА ДАГАВОРУ СТРАХАВАННЯ МОЖА БЫЦЬ ЗАСТРАХАВАНА НАСТУПНАЯ МАЁМАСЦЬ:
  • аб’екты, якія будуюцца (манціруюцца), рэканструююцца, капітальна рамантуюцца і рэстаўрыруюцца; будаўнічыя матэрыялы, якія захоўваюцца на будаўнічай пляцоўцы; часовыя будынкі і пабудовы на будаўніча-мантажнай пляцоўцы (бытавыя памяшканні, склады, канторы, сталовыя);
  • маёмасць, якая была ўзведзена (зманціравана) раней або функцыянуе (знаходзіцца ў эксплуатацыі), размешчаная ў месцы ажыццяўлення будаўніча-мантажных работ (існуючая маёмасць);
  • будаўнічае (мантажнае) абсталяванне (устройствы), а таксама будаўнічыя машыны (транспартныя сродкі), якія выкарыстоўваюцца выключна на будаўнічай пляцоўцы – бетонамяшалкі, кампрэсары, помпы, зварачныя апараты, бульдозеры, экскаватары, грэйдары, грузавікі, краны, пад’ёмнікі і да т.п.;
  • узятая страхавальнікам у арэнду (лізінг) маёмасць, якая знаходзіцца на будаўніча-мантажнай пляцоўцы.

Базавы страхавы тарыф па застрахаванай маёмасці складае 0,06% ад страхавой сумы.

Базавы страхавы тарыф па расходах па расчыстцы складае 0,25% ад страхавой сумы па расходах па расчыстцы.

Нашы паслугі: