Страхаванне водных судоў

АБ’ЕКТАМ СТРАХАВАННЯ З’ЯЎЛЯЮЦЦА:

  • маёмасныя інтарэсы Страхавальніка (Выгаданабытчыка), звязаныя са стратай (гібеллю) або пашкоджаннем воднага судна, якое знаходзіцца ў валоданні, карыстанні, распараджэнні Страхавальніка (Выгаданабытчыка).

Дагавор страхавання дзейнічае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Страхоўшчык мае права заключаць дагаворы страхавання з дзеяннем на тэрыторыі іншых дзяржаў пры наяўнасці дагаворных пагадненняў аб аказанні паслуг у афармленні дакументацыі па шкодзе, якая ўзнікла на тэрыторыі гэтых дзяржаў у выніку страхавых выпадкаў, а таксама іх урэгуляванні.

Дагаворы страхавання могуць заключацца на наступных умовах:

1) «З адказнасцю за гібель (прапажу без вестак) і пашкоджанні».

Па дагавору страхавання, заключанаму на гэтай умове, кампенсуюцца:

  • страты з-за поўнай (фактычнай або канструктыўнай) гібелі судна або прапажы без вестак або расходы па ўстараненні пашкоджанняў яго корпуса, механізмаў, машын і абсталявання;
  • страты, расходы і ўзносы па агульнай авары па долі судна;
2) «З адказнасцю за пашкоджанні».

Па дагавору страхавання, заключанаму на гэтай умове, кампенсуюцца:

  • расходы па ўстараненню пашкоджанняў корпуса судна, яго механізмаў, машын і абсталявання;
  • страты, расходы і ўзносы па агульнай авары па долі судна;

Пры гэтым не кампенсуюцца страты ў выпадку поўнай (фактычнай або канструктыўнай) гібелі або прапажы судна без вестак.

3) «З адказнасцю толькі за поўную гібель судна (прапажу без вестак), уключаючы расходы па ратаванню».

Па дагавору страхавання, заключанаму на гэтай умове, кампенсуюцца:

  • страты з-за поўнай (фактычнай або канструктыўнай) гібелі судна або прапажы судна без вестак;
4) «З адказнасцю толькі за поўную гібель судна (прапажу без вестак)».

Па дагавору страхавання, заключанаму на гэтай умове, кампенсуюцца:

  • страты з-за поўнай (фактычнай або канструктыўнай) гібелі судна або прапажы судна без вестак.

Дагавор страхавання заключаецца па жаданню Страхавальніка на тэрмін ад 1 месяца да 1 года.

Страхавы тарыф залежыць ад тыпу водных суднаў і складзе ад 0,5% ад страхавой сумы.

Нашы паслугі: