Страхаванне маёмасці юрыдычнай асобы (арганізацый і прадпрыемстваў)

У мэтах арганізацыі комплекснай аховы маёмасных інтарэсаў  ЗАСТ «Промтрансінвест» прапануе доўгатэрміновае супрацоўніцтва ў галіне аказання страхавых паслуг па дабравольнаму страхаванню маёмасці (будынкі, пабудовы, вытворчыя карпусы, складскія запасы, машыны і абсталяванне, станкі і агрэгаты і інш.).

Аб’ектам страхавання з’яўляюцца маёмасныя інтарэсы Страхавальніка (Выгаданабытчыка), якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь, звязаныя з:

  • стратай, гібеллю або пашкоджаннем застрахаванай маёмасці, якая знаходзіцца ва ўладанні, карыстанні, распараджэнні Страхавальніка (Выгаданабытчыка);
  • стратай, нястачай або пашкоджаннем маёмасці, якая знаходзіцца ў залогу і выступае ў якасці спосабу забеспячэння платы мытных пошлін, падаткаў;
  • ажыццяўленнем расходаў, прадугледжаны дагаворам страхавання ў адпаведнасці з пунктам 2.6 Правіл.

Да маёмасці, якая прымаецца на страхаванне, адносяцца матэрыяльныя актывы Страхавальніка (Выгаданабытчыка):

  • асноўныя сродкі (у тым ліку будынкі, пабудовы, перадатачныя ўстройствы, машыны і абсталяванне, трубаправоды, уключаючы абсталяванне і складаныя часткі трубаправодаў, аб’екты незавершанага капітальнага будаўніцтва і іншая маёмасць, якая адносіцца да неабаротных актываў);
  • абаротныя сродкі (у тым ліку вытворчыя і таварныя запасы, ўключаючы малакаштоўныя прадметы і прадметы, якія хутка зношваюцца, гатовую прадукцыю, тавары, аб’екты незавершанай вытворчасці).

Нашы паслугі: