Страхаванне рызыкі непагашэння крэдытаў

ЗАСТ «Промтрансінвест» заключае з крэдытадаўцамі (далей – Страхавальнікі) дагаворы страхавання рызыкі страт ад іх прадпрымальніцкай дзейнасці з-за парушэння атрымальнікам крэдыту сваіх абавязацельстваў па крэдытнаму дагавору са Страхавальнікам.

Крэдытадавец – банк або нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя, якая з’яўляецца рэзідэнтам Рэспублікі Беларусь і ажыццяўляе прадпрымальніцкую дзейнасць па выдачы (размяшчэнню) грашовых сродкаў ад свайго імені і за свой кошт на ўмовах зваротнасці, платнасці і тэрміновасці з заключэннем крэдытных дагавораў з атрымальнікамі крэдытаў на падставе спецыяльнага дазволу на ажыццяўленне дадзенага віду дзейнасці, прадугледжанага заканадаўствам дзяржавы, рэзідэнтам якой яна з’яўляецца.

Аб’ектам страхавання з’яўляюцца маёмасныя інтарэсы Страхавальніка (Выгаданабытчыка), якія не супярэчаць заканадаўству, звязаныя з рызыкай узнікнення ў яго страт ад прадпрымальніцкай дзейнасці з-за невыканання атрымальнікам крэдыту сваіх абавязацельстваў па заключанаму са Страхавальнікам крэдытнаму дагавору ў пытаннях:

  • вяртання (пагашэння) сумы асноўнага доўгу;
  • выплаты працэнтаў за карыстанне крэдытам.

Страхавым выпадкам з’яўляецца факт узнікнення ў Страхавальніка страт у выніку невыканання атрымальнікам крэдыту сваіх абавязацельстваў па заключанаму са Страхавальнікам крэдытнаму дагавору ў пытаннях:

  • вяртання (пагашэння) сумы асноўнага доўгу ў тэрміны і памерах, устаноўленых крэдытным дагаворам;
  • выплаты працэнтаў за карыстанне крэдытам у тэрміны і памерах, устаноўленых крэдытным дагаворам.

Дагавор страхавання рызык непагашэння крэдыту заключаецца на тэрмін дзеяння крэдытнага дагавора.

Нашы паслугі: