Cтрахаванне тэхнікі спецыяльнага прызначэння

Аб’ектам страхавання з’яўляюцца маёмасныя інтарэсы Страхавальніка (Выгаданабытчыка), якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь, звязаныя са стратай, гібеллю або пашкоджаннем застрахаванай спецыяльнай тэхнікі, якая знаходзіцца ў валоданні, карыстанні, распараджэнні Страхавальніка (Выгаданабытчыка).

На страхаванне прымаецца:

  • камунальная,
  • сельскагаспадарчая,
  • дарожная
  • будаўнічая,
  • пад’ёмная,
  • ваенная,
  • іншая спецыяльная тэхніка.

Страхавым выпадкам з’яўляецца страта, гібель або пашкоджанне застрахаванай спецыяльнай тэхнікі ў выніку:

  1. пажару (у тым ліку па прычыне самаўзгарання), выбуху;

  2. уздзеяння стыхіі і прыродных сіл;

  3. надзвычайных сітуацый тэхнагеннага характару;

  4. падзення (пападання) прадметаў (цел);

  5. ДТЗ;

  6. неправамерных дзеянняў, за выключэннем крадзяжу;

  7. крадзяжу;

  8. спецыяльнай канфіскацыі;

  9. паломкі.

Дагавор страхавання заключаецца на выпадак страты, гібелі або пашкоджання спецыяльнай тэхнікі ў выніку падзей, пералічаных у пунктах 1–7.

Дадаткова на страхаванне можа быць прынята рызыка спецыяльнай канфіскацыі і (або) рызыка паломкі.

Дагавор страхавання дзейнічае ў дачыненні да падзей, якія адбыліся на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і (або) на тэрыторыі іншых краін свету. Страхаванне дзейнічае ў месцах пастаяннага захоўвання спецыяльнай тэхнікі, выканання спецыялізаваных работ і на маршрутах перамяшчэння спецыяльнай тэхнікі да месца выканання спецыялізаваных работ, і назад да месца пастаяннага захоўвання.

Нашы паслугі: